Torna al podcast

Трэйлер | "Права на горад"

57 s

Въехать в город Трэйлер | "Права на горад" Pronto per l’ascolto
0:00 57 s

Descrizione dell’episodio

Абсалютная большасьць замежнікаў у адзін голас кажуць, што беларускія гарады чыстыя. Але што хаваецца за гэтай чысьцінёй, ці ёсьць у іх нешта больш грунтоўнае і на першы погляд незаўважнае? Каб разабрацца ў гэтым, мы запрашаем на размову пра горад урбаністаў, прадпрымальнікаў, гісторыкаў, эколягаў і простых актывістаў, якія гатовы падзяліцца сваім досьведам. Дзякуючы гэтым размовам, вы зможаце атрымаць інструмэнты, пры дапамозе якіх можна мяняць сваё гарадзкое асяродзьдзе. У сэзоне "Права на горад" мы паспрабуем вызначыць, што такое сучасны беларускі горад альбо якім ён павінен быць, якое месца ў ім займае гараджанін і гараджанка, а таксама ці магчыма ўплываць на працэсы, якія адбываюцца ў іх, таму што мы ўсе хочам добра жыць і рухацца да "сьветлай будучыні". e-mail: [email protected]