Copertina di Гаворыць Гродна

Гаворыць Гродна

Ірына Новік
Ultimo episodio disponibile У Гродне скралі ладдзю, а ў Магілёве - танк | Што такое музей горада | Усход - Захад. Выпуск №2 Pronto per l’ascolto
0:00 28 min 34 s

20 Episodi

У Гродне скралі ладдзю, а ў Магілёве - танк | Што такое музей горада | Усход - Захад. Выпуск №2

Чым музей горада адрозніваецца ад іншых музеяў? Як так сталася, што ў Гродне і Віцебску гарадскіх музеяў наогул няма? Што або хто стварае музей: калекцыя, супрацоўнікі ці нешта зусім іншае? Як з...

Хто больш сталічны: Гродна ці Магілёў? | Усход - Захад. Выпуск №1

Гродна - трэцяя сталіца Рэчы Паспалітай і другая сталіца БНР? А Магілёў ледзь не стаў сталіцай БССР? Ці могуць мець абласныя цэнтры свае прэтэнзіі на сталічнасць? І як яны іх абгрунтоўваюць? Краязнаўцы...

Дзе гродзенцы адпачывалі ў 2000-я: балет у "Эпалеце", атракцыёны ў парку і слон Сурак у заапарку

У новым выпуску падкаста "Гаворыць Гродна" Ірына і Антон успамінаюць дзе гарадзенцы адпачывалі і куды хадзілі на пачатку 2000-х гадоў. Узгадалі слана Сурака з гродзенскага заапарка і колькі ён еў, атракцыён "Вясёлыя...

Як знішчалі Гродна ў 2000-я: абарона Савецкай плошчы, знос "Свежага хлеба" і пратэст супраць ГЭС

Гродна працягвае гаварыць! У другім выпуску новага сезона Ірына і Антон успомняць як мяняўся горад у 00-я гады XXI стагоддзя. Як моладзь выратавала ад разбурэння падмуркі палаца Радзівілаў падчас рэканструкцыі Савецкай плошчы?...

Вяртанне ў Гродна 2000-х: камп'ютар са сметніцы, аўдыёкасеты дзяцінства і малочныя кактэйлі на Савецкай

У новым сезоне падкаста «Гаворыць Гродна» Ірына Новік і Антон Шаранкевіч адпраўляюцца ў захапляльнае падарожжа па ўспамінах аб Гродне нулявых гадоў. Разам яны абмяркоўваюць забаўныя гісторыі з дзяцінства, культурныя змены і сапраўдныя...

“Время играет в нас”: пра што піша вершы гродзенскі праграміст Павел Салаўёў

Час гуляе ў нас, а падкаст “Гаворыць Гродна” гуляе у гродзенскія кніжкі. Аўтар зборніка вершаў “Время играет в нас” Павел Салаўёў найбольш вядомы ў Гродне як адзін з арганізатараў “Зялёнкі” - фестываля...

Гродзенскія сандалі, віно на разліў і лета ў вёсцы: шукаем аскепкі крышталю ў кнізе Дар’і Трайдэн “Крыштальная ноч”

Дар’я Трайдэн - аўтарка, каторую не зблытаць ні з кім. Яна непаўторна-шчырая і крыштальна-дакладная ў апісанні пачуццяў і рэфлексій сваіх лірычных гераінь. Яе пісьмо - вельмі жаночае: пазнаванне досведу і ўнікальнасць погляду...

Басанож па каціных ілбах: абмяркоўваем вельмі гарадзенскага пісьменніка Віктара Шалкевіча і ягонае "там"

Віктар Шалкевіч - той аўтар, які можа пра ўсё расказаць, не сказаўшы нават слова. Расказвае ён то пра “мястэчка G”, то пра невядома якое “Там”. А ты чытаеш - і хочацца падскочыць...

Таямніца Фары Вітаўта, апошняе паляванне Баторыя і гарматы на дне Нёмана: гродзенскія скарбы Віктара Варанца

Калі вы раптам знайшлі на гарышчы куфэрачак, абабіты аксамітам з залатым асклепкам невядома чаго ўнутры і не ведаеце, што з ім рабіць, то адкладзіце гэту справу і паслухайце шосты выпуск падкаста “Гаворыць...