Cover von падзівіся!

падзівіся!

Анастасія Сушнёва
Neueste verfügbare Episode CRISP-Cas9 - «камень, нажніцы, папера» па-генетычнаму Bereit zum Anhören
0:00 16 min 31 s

27 Episoden

CRISP-Cas9 - «камень, нажніцы, папера» па-генетычнаму

а ці чулі вы калісьці пра сыстэму CRISPR-Cas9? Калі не, то (спойлер) гэтая неверагодная рэч тры гады таму прагрымела ў галіне генэтыкі, ды й так моцна, што гукавая хваля ад гэтага грому...

ПЯКЗ#4 - «Ахова ад цёмных мастацтваў» - А. Панчын

А ці ведалі вы, што зданяў, тагасьветныя сілы, калясьмяротны вопыт, папулярнасьць гамэапатыі, астралёгіі, таро, выявы твараў там, дзе іх няма і ўвогуле ўсё, што падаецца нам магіяй, магчыма патлумачыць навукай? Дый да...

чалавечыя інстынкты, а дакладней іх адсутнасьць

Гэты выпуск прысьвечаны тэме інстынктаў. Калі ўжо-такі заплюшчыць вочы на тое, што тэрмін «інстынкт» сам па сабе не тое каб і выкарыстоўваецца ў сучаснай навуцы ў датычэньні да хрыбтовых жывёлаў, то застаецца...

што такое апафенія і чаму мы верым у дзіўныя рэчы

Гэты выпуск прысьвечаны апафеніі - нашай здольнасьці ствараць штучныя сувязі паміж аніяк не зьвязанымі рачыма. Вельмі спадзяюся, што ў мяне атрымалася зрабіць яго цікавым п.с.: чым я карысталася падчас стварэньня гэтага выпуска:...

ПЯКЗ#3 - Свабоды волі не існуе? - Р. Сапольскі «Біялёгія дабра й зла»

Гэты выпуск з рубрыцы ПЯКЗ (Падзівіся, Якую Кнігу Знайшла). У ёй я распавядаю пра навукпоп літаратуру такім чынам, каб максімальна дакладна передаць (окей, наўпрост спрабую зрабіць гэта больш-менш дакладна) вайб нейкай кнігі....

Мы і Яны - чаму ў талерантнасьці да нас шмат пытаньняў?

гэты выпуск прысьвечаны тэме «Мы» і «Яны», «Свае» і «Чужыя». Насамрэч, атрымалася крыху дэпрэсіўненька, але ж… Я паспрабавала (наколькі гэта ўвогуле магчыма за трынаццаць хьвілін) растлумачыць пра што ўвогуле гэтая тэма і...

як котачкі кіруюць сусьветам - таксаплязмоз

а вы калісьці зважалі, як шмат катоў вас атачае? Котачкі літаральна паўсюль! І дамашнія жывёлы котачкі, і на шкарпэтках ды цішотках котачкі, і ў шматлікіх прымаўках ды прыказках, зноў ж такі, котачкі....

ПЯКЗ#2 - Ася Казанцава «Мозг матэрыялен»

Гэты выпуск прысьвечаны кнізе Асі Казанцавай «Мозг матэрыялен». І асноўную яго частку складае ўрывак з кнігі, у якім ідзе гаворка пра адзін з самых распаўсюджаных міфаў пра мозг - міф пра тое,...

чаму «мі-мі-мі»? - выпуск пра немаўлят, жывёл, прылеглае ядро ды чаму мілае нам падаецца мілым

А вам ніколі не падавалася дзіўным тое, як людзі паводзяць сябе побач з немаўлятамі? Ды й яшчэ й побач з котачкамі, сабачкамі, ды й іншымі? Не заўсёды канешне, але я менавіта пра...

як кіраваць сьвядомасьцю? - вопыт Хасэ Дэльгада

Жыў-быў аднойчы чалавек. Нарадзіўся ён сто восем гадоў таму, пражыў вельмі цікавае і доўгае жыцьцё. Як вы лічыце, чым ён займаўся ў шасьцідзясятыя гады папярэднняга стагоддзя? Быў камінарам, чытаў часопісы, лавіў рыбу...